З-за моцных дажджоў на 12 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
«12 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы, месцамі — вельмі моцныя дажджы, раніцай і днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны месцамі па захадзе — да 23 м/с.
У Мінску 12 ліпеня часам чакаецца моцны дождж, раніцай і днём узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с», — папярэджваюць сіноптыкі.





