Аўшрыне Арманайце, фота Delfi.lt

Аўшрыне Арманайце, фота Delfi.lt

«Вядома, кібератакі не спрыялі агульнаму і інвестыцыйнаму асяроддзю, але можна сказаць, што мы прывыклі да іх (расійскіх) метадаў працы», — заявіла Арманайце журналістам у панядзелак пасля прэзентацыі Літоўскага касмічнага сектара ў Вільні.

Па словах міністра, з-за прыпыненага транзіту Расія можа аказваць ціск не на Літву, а на іншыя краіны Еўрасаюза, напрыклад, на Германію.

«Што (Расія) магла б зрабіць, дык гэта аказаць ціск на краіны, якія ў большай ступені залежаць ад энергарэсурсаў з Расіі, Германію ці іншыя краіны. Аднак на самай справе мы не бачым такіх прамых эканамічных наступстваў, бо ў Літвы цяпер няма колькі-небудзь значных эканамічных адносін (з Расіяй)», — сказала міністр.

Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў у сваім тэлеграм-канале ў панядзелак напісаў, што ўлады рэгіёна настойваюць на нераспаўсюджванні абмежаванняў на транзіт у Калінінградскую вобласць. «У якасці меры ў адказ прапануем поўную забарону на рух тавараў (у тым ліку транзітных з трэціх краін) паміж трыма прыбалтыйскімі краінамі і Расіяй (з выключэннем для Калінінградскай вобласці). Гэта дазволіць загрузіць марскіх перавозчыкаў і даць працу калінінградскім партам, якія моцна пацярпелі ад абмежаванняў з боку ЕС», — дадаў Аліханаў.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1