Сёння чарговы тэлеграм-канал ГУБАЗіКа быў заблакаваны службай падтрымкі тэлеграма. Не дапамог нават рэбрэндзінг і пераназыванне канала з «ГУБОП» у «Цэнтр «Э» (такога падраздзялення ў Беларусі не існуе, але існуе ў Расіі).

Больш за тое, заблакаваны бот, куды яны збіралі даносы, і цэлая сетка каналаў, звязаных з ГУБАЗіКам.

Гэта здарылася ў дванаццаты раз. Папярэдняя блакіроўка адбылася 7 чэрвеня 2022 года.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0