Скрыншот з камеры відэаназірання

Скрыншот з камеры відэаназірання

Як высветлілася, на працягу цэлага дня за пацярпелым, які гандляваў чарэшняй каля метро, сачыў 24-гадовы хлопец. Ён назіраў, куды той кладзе выручку. Увечары хлопец прайшоў за гандляром да самага дома, а ў пад'ездзе накінуўся на яго. Ён адабраў усё, акрамя манет і пашкоджанай пяцірублёўкі, і збег, паведамляе сталічная міліцыя.

Назаўтра хлопец з'ехаў да прыяцеля ў Ашмянскі раён, каб не трапіцца міліцыі. Але яго ўсё ж знайшлі і затрымалі. Ён прызнаўся ў злачынстве.

Крымінальная справа заведзеная па артыкуле аб рабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0