Украінскія партызаны забілі калабаранта, «мэра» Вялікага Бурлука на Харкаўшчыне
У Вялікім Бурлуку Харкаўскай вобласці загінуў кіраўнік мясцовай акупацыйнай адміністрацыі Яўген Юнакоў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на акупацыйную «абласную адміністрацыю».
Аўтамабіль, у якім знаходзіўся высокапастаўлены калабарант, выбухнуў. Як сцвярджае прэс-служба акупацыйнай «абласной адміністрацыі», выбуховую прыладу змясцілі пад аўтамабіль Юнакова.
Выданне KharkivToday называе Юнакова былым юрыстам кіраўніка Вільхувацкай грамады Васіля Сарокіна, які таксама перайшоў на бок Расіі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ