Уладзімір Зяленскі і Анджэй Дуда ў пачатку 2022 года, яшчэ да вайны
Паводле гэтага законапраекта, грамадзяне Польшчы і іх дзеці змогуць легальна жыць і працаваць ва Украіне на працягу 18 месяцаў, а таксама:
- весьці бізнэс,
- навучацца ў адукацыйных установах,
- атрымліваць медыцынскае абслугоўваньне нароўні з украінскімі грамадзянамі,
- атрымліваць асобныя сацыяльныя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны,
- навукоўцы і педагогі змогуць працаваць у ВНУ,
- медыцынскія працаўнікі — працаваць у медыцынскіх установах.
Гэты закон прапанаваны ў адказ на прыняцце Польшчай Закона ад 12 сакавіка 2022 года аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам, які пачаўся 24 лютага 2022 года.
Анджэй Дуда падчас выступлення ў дзень памяці ахвяраў т. зв. «Валынскай разні», якая адбылася ў гады Другой сусветнай вайны, адзначыў у сувязі з гэтым.
«Вы бачыце адваротную сітуацыю ад той, калі ад палякаў любой цаной імкнуліся пазбавіцца, пазбаўлялі іх жыцця.
Сёння Украіна гэтым учынкам і жэстам прэзідэнта робіць сімвалічнае запрашэнне: «Вы тут вітаныя на асаблівых правах». Няхай гэта будзе знакам і для нас ва ўсіх тых пытаньнях, пра якія часам цяжка гаварыць».





