Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Лета — самы час рабіць харчовыя загатоўкі на зіму. Для іх, да і не толькі, гаспадыні часам бяруць пластыкавыя бутэлькі, што ўжо былі ў выкарыстанні. Але ж лепей так не рабіць, тлумачыць onet.pl.

Гэтую тэму падняла польская інстаграм-блогерка Сільвія Панек, аўтарка блога mama.chemik. Яна раіць не выкарыстоўваць пластыкавыя бутэлькі для таго, каб засольваць у іх агуркі, але ж думкі полькі справядлівыя і ў выпадку з захоўваннем у пластыку іншых прадуктаў.

Блогерка тлумачыць, што ідэя паўторна выкарыстаць пластыкавыя бутэлькі можа здацца дужа экалагічнай, бо так мы зменшым колькасць смецця. Праблема ў тым, што гэтыя бутэлькі разлічаныя толькі на аднаразовае ўжыванне, і калі выкарыстоўваць іх больш разоў, гэта можа выклікаць дрэнныя наступствы для здароўя.

Эксперты нагадваюць, што рэчывы з пластыкавых бутэлек часта пераносяцца ў напоі, якія захоўваюцца ў гэтых бутэльках. Тое, колькі рэчываў перанясецца, залежыць ад розных фактараў: часу кантакту, тэмпературы, уплыву сонечных праменяў і складу напою. Калі ў бутэльцы вада, у яе трапіць менш шкодных рэчываў з пластыку, калі ж там кіслы апельсінавы сок ці газаваны напой, такіх рэчываў у вадкасці будзе больш.

Блогерка дадае, што сярод рэчываў, якія выдзяляе пластык, ёсць таксічны матэрыял антымоній (сурма), які можа выклікаць млоснасць, ірвоту і дыярэю. Таксама пластык выдзяляе рэчы, падобныя па структуры да натуральных гармонаў, якія могуць дрэнна ўплываць на функцыянаванне эндакрынных залозаў.

Глыбока ў лёгкіх жывых людзей знайшлі часцінкі пластыку. Невядома, як гэта ўплывае на здароўе

Навукоўцы прыдумалі, як ператварыць пластык у ванілін

Клас
24
Панылы сорам
19
Ха-ха
2
Ого
16
Сумна
6
Абуральна
2