На вайне ва Украіне загінула першая расійская жанчына-вайскоўка
35-гадовая яфрэйтар з Валгаграда Анастасія Савіцкая загінула на вайне ва Украіне. Пра гэта паведаміў мясцовы партал V1.ru са спасылкай на старшыню гарадскога савета ветэранаў Аляксандра Струкава. «Савіцкая стала першай жанчынай-вайскоўкай, якая загінула падчас спецыяльнай аперацыі», — заявіў Струкаў.
Жанчына з дзяцінства марыла служыць у войску, а свой першы кантракт падпісала ў 18 гадоў, расказалі сваякі і сябры загінулай.
Спачатку ўраджэнка адыгейскага Майкопа служыла ў чыгуначных войсках у Валгаградскай вобласці, а пасля ў Нявіннамыску Стаўрапольскага края. Муж таксама быў вайскоўцам, яны гадавалі двух дзяцей.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ