У Мінабароны сцвярджаюць, што ў «гарнізонным доме афіцэраў» праходзіла нарада, на якой нібыта абмяркоўвалася перадача УСУ партыі вайсковай тэхнікі — з удзелам «замежных пастаўшчыкоў»
«У выніку ўдару ўдзельнікі нарады знішчаныя», — заявілі ў Мінабароны.
У выніку ўдараў па Вінніцы загінулі 23 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 117 чалавек. 66 чалавек шпіталізаваныя, з іх 34 у цяжкім стане. Адной з пацярпелых — 33-гадовай Ірыне Дзмітрыевай — пры ракетным удары адарвала нагу. Яе чатырохгадовая дачка загінула.





