Валерый Калыхан. Фота з сацыяльных сетак

Валерый Калыхан. Фота з сацыяльных сетак

Версіі таго, што здарылася, у жыхароў адрозніваюцца: нехта казаў, што хавалі салдата тэрміновай службы, якога знайшлі на чыгунцы з агнястрэльнымі раненнямі, нехта — што вайсковец трапіў пад цягнік.

Па інфармацыі, якую даведалася «Зеркало», загінулага звалі Валерый Калыхан, яму 21 год. Хлопец служыў сувязістам у Бабруйску. Як усё дакладна здарылася, у сям'і не ведаюць. Па словах сваяка Валерыя, цяпер ідзе расследаванне:

«Ведаю толькі, што ўсё здарылася ў непрацоўны час. Яны ў той дзень з сябрамі адпачывалі, смажылі шашлыкі. Ён не піў, таму што быў за рулём. І нейкім чынам Валера апынуўся ў іншай частцы горада і трапіў пад цягнік. Цяпер ідзе расследаванне».

Мужчына стаў служыць у палку сувязі па кантракце зусім нядаўна: у маі, пасля таго як скончылася ягоная тэрміновая служба. Да гэтага Валерый скончыў Палескі дзяржаўны аграрны каледж у Калінкавічах па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне працэсу сельскагаспадарчай вытворчасці».

Валерый Калыхан. Фота з сацыяльных сетак

Валерый Калыхан. Фота з сацыяльных сетак

«Не сказаць, каб ён марыў пра войска. Заставацца па кантракце вырашыў амаль праз год службы, — тлумачыць сваяк загінулага. — Застаўся ў той жа часці, дзе і служыў. Яму там вельмі падабалася. Калі ён служыў, тэрміновай службы было няшмат, усе дружна жылі. Вельмі часта ён сустракаўся з калегамі».

Суразмоўца лічыць, што Валерый не мог сам кінуцца пад цягнік. Кажа, у яго проста не было на гэта прычын:

«Ён хацеў жыць. Марыў купіць машыну, да гэтага распавядаў, як набыў плазму. Маці і бацьку вельмі дапамагаў: у іх шматдзетная сям'я — чацвёра дзяцей. Ён наогул вельмі добры і пазітыўны. Незадоўга да таго, што здарылася, ён знаходзіўся ў адпачынку ў Хойніках, мы з ім сустракаліся, гулялі — ніякіх праблем не заўважыў. У яго былі планы, збіраліся ў вёску паехаць адпачыць…»

Аператыўных каментароў з нагоды надзвычайнага здарэння ў Міністэрстве абароны атрымаць пакуль не ўдалося. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?