У суботу будуць дажджы і навальніцы
Уначы 16 ліпеня месцамі па поўначы Беларусі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах будуць і навальніцы, паведамляе Белгідраметцэнтр.
Ноччу тэмпература паветра чакаецца ад +8 да +12 градусаў (у Мінску — ад +8 да +10), днём — ад +17 да +22 (у Мінску — +18-20 градусаў).
Падобнае надвор'е будзе і ў нядзелю. 17 ліпеня па ўсёй краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ