Выхаванцы і прадстаўнікі Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV здзейснілі паездку ў Віцебск для ўдзелу ў міжнародным фестывалі «Славянскі базар».

Academy KidsTV раней звярталася да Лукашэнкі з просьбай аб магчымасці ўзяць у яго інтэрв'ю.

Дзіцячая арганізацыя перакананая, што «ў цяперашняй сітуацыі ў свеце гэта [інтэрв'ю] станоўча адаб'ецца на адносінах».

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ) паведаміла, што ўстанова ў рамках сваёй кампетэнцыі сочыць за дзейнасцю розных арганізацый у Латвіі, ацэньваючы, ці няма ў іх дзейнасці магчымых пагроз нацыянальнай бяспецы. Улічваючы спецыфіку дзейнасці службаў, СДБ устрымліваецца ад каментарыяў па канкрэтных выпадках.

У сваю чаргу, МЗС папросіць адказныя ўстановы ацаніць паездку Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV на фестываль у Беларусь, паведаміў у Twitter міністр замежных спраў Эдгар Рынкевічс.

Паводле яго слоў, плануецца звязацца з адказнымі ўстановамі з просьбай даць ацэнку дзеянням Academy KidsTV.

«З-за грубага ігнаравання рэкамендацый МЗС па бяспецы падарожжаў і ўдзелу ў інфармацыйнай вайне дзейнасць падобных арганізацый недапушчальная і павінна быць спыненая», — лічыць міністр.

Клас
81
Панылы сорам
22
Ха-ха
18
Ого
10
Сумна
6
Абуральна
13