З парога наведвальнікаў рынка сустракаюць салодкія ягадныя водары, а побач з прылаўкамі, дзе прадаюць клубніцы і маліны з чарэшнямі, улетку традыцыйна самыя доўгія чэргі. Беларускіх клубніц на рынку становіцца менш, і цэны на іх не змяняюцца. Кіло дробных ягад рэальна купіць за 6 рублёў. Але ўсё ж часцей можна сустрэць цэннікі ў 7—10 рублёў за 1 кг.

Чарэшні ўтрымліваюць пазіцыі: у сярэднім адзін кілаграм абыдзецца ў 7,5-8 рублёў. Ёсць на рынку і брэсцкія вішні па 4 рублі за кіло. Іх купляюць у асноўным для ўзвараў і варэння.

Са з'яўлення чарніц на рынку цэны на іх стабільныя: усё тыя ж 7—8 рублёў за кілаграм. Столькі ж малін аддаюць за 10 рублёў, ажын — за 13, агрэсту можна купіць за 7. Чырвоныя парэчкі цяпер каштуюць 4,5 рубля, чорныя — каля 7. Цэны на дурніцы з кожным тыднем становяцца ніжэйшымі, а саміх ягад усё больш. У гэтыя выхадныя знайсці іх можна ад 20 рублёў за кг.

Кавуны ў сярэдзіне ліпеня каштуюць 3 рублі, дыня — у раёне 5. На прылаўках вельмі шмат персікаў, нектарынаў і абрыкосаў. Першыя і другія прадаюць прыкладна за аднолькавую цану — 7—8 рублёў, апошнія таннейшыя — каля 5,5—6,5 рубля. Вінаград кішміш у большасці месцаў прадаюць па 5 рублёў за кілаграм, грушы каштуюць— каля 8.

Гародніны на рынку таксама нямала — цэннікі на яе ў сезон досыць прыемныя. Напрыклад, айчынныя таматы рэальна купіць за 2,5 рубля, агуркі — каля 2—4. Маладую бульбу прадаюць у сярэднім па 2—3 рублі, баклажаны і перцы каштуюць каля 6. Белакачанную капусту і кабачкі прадаюць па цэнах да 2 рублёў за кг. Бурак абыдзецца пакупніку ў 4 рублі, а раннюю моркву прапануюць узяць за 2. Ёсць на Камароўцы і лісічкі — 15 рублёў за кіло.

З'явілася і салодкая беларуская кукуруза. Цэны пакуль не цешаць: 10 рублёў за кг, але праз пару тыдняў абяцаюць зніжэнне.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
10
Абуральна
11