Наступствы ўдару па Вінніцы. Фота: ДСНС
Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся 202 чалавекі, з іх 68 шпіталізаваныя (у тым ліку 4 дзіцяці). Астатнім медыцынская дапамога была аказаная амбулаторна.
Пашкоджаныя і разбураныя 55 дамоў, 40 аўтамабіляў і 2 трамваі.
Вінніцу абстралялі раніцай 14 ліпеня. Ракеты «Калібр», выпушчаныя з падводнай лодкі ў Чорным моры, патрапілі ў офісны будынак. Пацярпелі таксама Дом афіцэраў і жылыя дамы. Агонь перакінуўся на аўтастаянку, на якой гарэлі дзясяткі аўтамабіляў.
Чытайце таксама:
«Усяму свету ўсё роўна». Украінка, чыя маленькая дачка загінула пад ракетамі ў Вінніцы, паразмаўляла з журналістамі
Мінабароны РФ упершыню пракаментавала ўдары па Вінніцы
«На плошчы было шмат людзей» — што кажуць відавочцы ўдару па Вінніцы?





