Здымак ілюстрацыйны. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны
Пра папярэднія вынікі абстрэлу паведаміў у тэлеграме старшыня Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.
«Раніцай 17 ліпеня, арыенціровачна ў 03:05, Мікалаеў зноў падвергнуўся масіраванаму ракетнаму абстрэлу. Папярэдне вядома пра патраплянні і пажары на двух прамысловых прадпрыемствах. Падрабязная інфармацыя ўдакладняецца», — паведаміў Кім.





