Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Адной з галоўных тэм сустрэчы стаў пераход на новую форму паслядыпломнай падрыхтоўкі дактароў — рэзідэнтуру. З такой прапановай выступіла Міністэрства аховы здароўя.

— Маё стаўленне да любога роду новаўвядзенняў вы ведаеце. Па-першае, яны не павінны ламаць існуючую сістэму, калі яна нармальная. Калі сістэма ненармальная, яе трэба ламаць, шкадаваць нічога не трэба ў гэтым плане. Але калі мы гаворым пра тое, што ў нас нармальная сістэма аховы здароўя, ганарымся ёю, і апошнія нашы целарухі ў вобласці так званага каронапсіхозу і кавід-захворвання паказалі, што сістэма працуе, людзі працуюць і працуюць нядрэнна, значыць, сістэма нармальная. Значыць, мы яе ламаць не збіраемся, — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў, што за апошні час мадэрнізаваліся і будаваліся многія сацыяльныя аб'екты, у тым ліку і ўстановы аховы здароўя. Ён падкрэсліў, што грошы на гэтыя мэты трэба выкарыстоўваць разумна, без залішніх затрат:

— Давайце будзем мадэрнізаваць тую ці іншую сістэму, у тым ліку і ахову здароўя, але палацы не будзем будаваць. Мы не настолькі багатыя, каб будаваць не бальніцу, не лячэбную ўстанову, а палац.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў будаўніцтва ў Мінскім раёне кампактнага функцыянальнага будынка клінічнага медыцынскага цэнтра, дзе абслугоўваюцца дзяржаўныя служачыя і перадачу ва ўласнасць Мінска былога будынка лечкамісіі.

— Трэба ачухацца, як у народзе кажуць, акуратненька прыструніць сябе і будаваць толькі тое, што трэба. Таму што, калі будуеш за бюджэт, многія галоўныя ўрачыы (ад іх усё ідзе) думаюць: гэта ж не мае грошы, і нават не клінікі. Гэта ж з бюджэту, аднекуль. Але калі з бюджэту возьмем, дактарам потым павышаць заробак — за што? Настаўнікам за што заробак павышаць? Пенсіі як павышаць? Таму трэба акуратней.

Музеяў і іншых культурных цэнтраў настроілі столькі… І ўсе яны вісяць на бюджэце. Ніхто ж асабістыя грошы не дае, і нават дзяржпрадпрыемствы на ўтрыманне музеяў, тэатраў і кінатэатраў не даюць, усё на бюджэце вісіць. Таму нам трэба тут акуратней, — сказаў Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1