У «пакаянным» відэа Айнутдзінаў распавядае, што нібыта хацеў уступіць у полк імя Кастуся Каліноўскага, каб дапамагчы ўкраінцам. Ён кажа, што пазнаёміўся з чалавекам з палка, які называў сябе несмяротным. Пасля гэтага гамяльчук вырашыў самастойна перасекчы мяжу Беларусі з Украінай, дзе яго і затрымалі.

26 кастрычніка 2020 Аляксандр Айнутдзінаў атрымаў 10 сутак арышту па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

30 чэрвеня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пісаў, што двое невядомых мелі намер незаконна перасекчы мяжу Беларусі і Украіны. Тады ж у заяве ўдакладнілі, што аднаго з іх удалося затрымаць, але «выразных тлумачэнняў адносна мэты знаходжання паблізу мяжы затрыманы даць не змог».

У ліпені «Радыё Свабода» са спасылкай на каментарый памежнай службы Украіны паведаміла аб затрыманні беларускага памежніка на ўкраінскай тэрыторыі. Памежная служба Украіны тады запэўніла, што затрыманы казаў і пра сваіх аднадумцаў. «Але на памежнай зоне іх выявілі і са стральбой праследавалі, таму перасекчы мяжу змог толькі ён адзін», — сказалі ў памежнай службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
7