«У нас у летні перыяд заўсёды ўзнікае дадатковы попыт на цукар, бо гэта сезон нарыхтовак. Таму мы з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам» штогод фармуем графік пастаўкі цукру на ўнутраны рынак. Ён улічвае сезонны попыт. На бягучы момант гэты графік выконваецца, прычым з пэўным запасам. Цукру ў краіне дастаткова для задавальнення патрэб», — сказаў Іван Вежнавец.

Па яго словах, сітуацыя ў цэлым стабільная, разам з тым у асобных рэгіёнах узнік дадатковы попыт. «Паводле нашых ацэнак, гэта ў першую чаргу абумоўлена незразумелымі чуткамі наконт павышэння цэн. Хачу адзначыць, што гандлёвая надбаўка на цукар рэгулюецца, яна ўстаноўлена ў памеры 15%. Акрамя таго, вытворцы не павышаюць цэны. Мы лічым, што на бягучы момант цэны на цукар з'яўляюцца рынкавымі, дазваляюць забяспечыць рэнтабельную працу як прадпрыемствам, так і арганізацыям гандлю. Таму для нас у прынцыпе дзіўныя чуткі пра тое, што нібыта плануецца рэзкае павышэнне цэн на цукар. Такія прапановы ў нас нават не абмяркоўваюцца», — заявіў першы намеснік міністра.

Ён звярнуў увагу на тое, што цана на цукар можа вар'іравацца толькі ў абмежаваных межах — да 15% гандлёвай надбаўкі. «Але ніякіх рэзкіх скачкоў быць не можа. Рэкамендую кіравацца афіцыйнай інфармацыяй, а не чуткамі», — падкрэсліў Іван Вежнавец.

17 ліпеня ў Брэсцкай вобласці мясцовыя жыхары масава скуплялі ў крамах цукар пасля таго, як прайшоў слых пра будучае моцнае падаражэнне. У выніку раніцай 18 ліпеня ў некаторых крамах Брэста і Пінска гэты прадукт скончыўся.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2