Урсула фон дэр Ляен і Ільхам Аліеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Азербайджана

Урсула фон дэр Ляен і Ільхам Аліеў. Фота: прэс-служба прэзідэнта Азербайджана

Бакі дамовіліся зрабіць пастаўкі азербайджанскага газу эфектыўнымі і экалагічнымі. Дакумент таксама прадугледжвае пашырэнне Паўднёвага газавага калідора для паставак азербайджанскага газу ў ЕС і на Заходнія Балканы. ЕС пры гэтым можа прапанаваць Азербайджану варыянт кансалідаваных закупак паліва.

Мяркуецца, што пастаўкі газу па калідоры могуць скласці не менш за 20 млрд кубаметраў на год да 2027 года. У кароткатэрміновай перспектыве Азербайджан наросціць пастаўкі газу ў 2022 годзе еўрапейскім спажыўцам да 12 млрд кубаметраў, што на 3,9 млрд кубаметраў больш, чым летась.

«Сёння гэтым новым Мемарандумам аб узаемаразуменні мы адкрываем новы раздзел у нашым энергетычным супрацоўніцтве з Азербайджанам, ключавым партнёрам у нашых намаганнях па адмове ад расійскага выкапнёвага паліва.

Мы не толькі імкнёмся ўмацаваць наша цяперашняе партнёрства, якое гарантуе стабільныя і надзейныя пастаўкі газу ў ЕС праз Паўднёвы газавы калідор. Мы таксама закладваем асновы доўгатэрміновага партнёрства ў галіне энергаэфектыўнасці і экалагічна чыстай энергіі… Але энергетыка — гэта толькі адна з галін, у якой мы можам пашырыць наша супрацоўніцтва з Азербайджанам, і я з нецярплівасцю чакаю магчымасці выкарыстоўваць увесь патэнцыял нашых адносін», — заявіла фон дэр Ляен.

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0