Паводле Рэзнікава, было ліквідавана каля 2-3 тысяч салдат арміі т.зв. «ЛНР « і 8-9 тысяч — з УС РФ. Таксама больш за 20 тысяч расійскіх салдат нібыта атрымалі раненні, а з іх каля 6,5 тысяч — цяжкія траўмы з ампутацыяй канечнасцяў.

Таксама Рэзнікаў прапанаваў заходнім партнёрам тэставаць сваё ўзбраенне ў рэальных умовах вайны ва Украіне:

«Я думаю, для нашых партнёраў у Польшчы, ЗША, Францыі, Германіі ці для нашых турэцкіх партнёраў гэта добры шанец пратэставаць іх узбраенне. Таму давайце нам інструменты, мы скончым працу і ў вас будзе новая інфармацыя (аб працы зброі)».

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2