У лютым гэтага года рэжым Пуціна і Лукашэнка пачаў вайну ва Ўкраіне. З-за гэтага штодня гінуць людзі, многія вымушана пераехалі ў Польшчу. У тым ліку і беларусы, якія пасля выбараў 2020 года знайшлі свой новы дом ва Украіне. Ботафермы і прапаганда Крамля спрабуюць навязаць нам меркаванне, што мы ворагі адзін аднаму, але вораг у нас адзін — дыктатура.
Фестываль «Opór» («Супраціў») аб'яднае грамадскіх арганізацый, актывістаў, валанцёраў і музыкантаў з Беларусі, Украіны і Польшчы, каб у чарговы раз сказаць «Не вайне» і аб'яднаць нашы намаганні ў барацьбе з агрэсарамі. Толькі разам мы мацнейшыя!
- Свой удзел у фестывалі ўжо пацвердзілі гурты з Беларусі, Польшчы і Украіны:
- NXOV / Украіна, гіперпоп/металкор
- Tyapin CREW / Беларусь, рэп-кор
- RVAŃ / Украіна, поп-рок
- Graphotype / Беларусь-Польшча, рок-н-рол
- Szara Masa / Польшча, хардкор-панк
- I33I / Украіна, індзі-рок
- The SUPERBULLZ / Беларусь-Украіна, хардкор
- Karlen&Co / Украіна, джаз-рок
- Мала стылю / Беларусь, індзі-панк
З 12 да 18 гадзін на тэрыторыі фестываля «Opór» будуць працаваць:
- арт маркет;
- пляцоўка грамадскіх арганізацый;
- лекторый;
- дзіцячая пляцоўка;
- спартыўная пляцоўка, дзе вядомыя спартсмены правядуць майстар-класы;
- wakepark, скаладром, workout пляцоўка з інструктарамі, пляж.
Каля 18:00 пачнецца канцэрт сучасных музычных гуртоў розных стыляў і гучання.
Уваход на «Opór» будзе умоўна-платны — 20 зл. (можна ахвяраваць больш), якія цалкам пойдуць на дапамогу беларусам і украінцам.
— 50% сабранай сумы пойдзе ў дапамогу дзецям, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне / Фонд Mama Vdoma
— 50% на дапамогу палітычным вязням у Беларусі / Фонд INeedHelp.BY
Інфармацыя будзе дадавацца на сайт , фестываля, таксама яе можна знасці на сайце і ў сац-сетках Беларускага Моладзевага Хаба: фэйсбук і тэлеграм.
Па ўдзелу на спартыўнай пляцоўцы — тут.
Па ўдзелу ў зоне грамадскіх арганізацый — тут.
Па ўдзелу ў маркет-плэйсе — тут.