Пра гэта паведаміла яго сястра і падзялілася ўрыўкам яго ліста: 

«За доўгі час магу цяпер бачыць неба ў клетачку! Усім прывітанне!»

18 красавіка суддзя Святлана Чарапанава асудзіла доктара да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Сківічнага хірурга, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску і быў валанцёрам каля Акрэсціна, абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1, 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта).

ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэю Уладзіміравічу Любецкаму (на лістах пазначайце «каранцін»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1