Спачатку дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, але потым яе перазатрымалі па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і перавялі ў СІЗА-1, паведамляе «Вясна».

Да суда на «Валадарцы» Юлію ўтрымлівалі амаль тры месяцы. У выніку палітзняволеную асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») і вызвалілі ў зале суда да пачатку адбыцця пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5