«[Цяпер] даступныя выключна здымкі з адкрытых замежных крыніц — такіх здымкаў мала, пры гэтым яны вельмі рэдка пакрываюць важныя для нас і найбольш складаныя ўчасткі акваторыі Паўночнага марскога шляху — Усходне-Сібірскае мора, праліў Лонга, раён на поўнач і на ўсход ад вострава Урангеля», — сказаў ён.

Купляць здымкі ў замежнікаў немагчыма ва ўмовах санкцый, растлумачыў Амбросаў.

Для таго, каб выканаць усе перавозкі ў тэрмін, падрадчыкам спатрэбіцца «групоўка расійскіх камерцыйных апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якія працуюць у аптычным, інфрачырвоным, радыёлакацыйным дыяпазоне». Пры гэтым усе агрэгаты павінны ўмець рабіць здымкі пэўнага распазнавання.

Паўночны марскі шлях праходзіць ад праліва Карскія вароты да мыса Дзяжнёва ўздоўж паўночных берагоў Расіі па морах Паўночнага Ледавітага акіяна (Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае і Берынгава). Ён злучае еўрапейскія і далёкаўсходнія парты, вусці суднаходных сібірскіх рэк у адзіную транспартную сістэму.

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0