У Таганскім раёне Масквы знайшлі мёртвым генерал-маёра ФСБ у адстаўцы Яўгена Лабачова, паведаміла крыніца «РБК» у тэрытарыяльным аддзеле паліцыі і крыніца ТАСС у праваахоўных органах. Яму было 76 гадоў.

Жонка Лабачова паведаміла ў паліцыю, што той пайшоў з дому і не вярнуўся, а пазней яна знайшла мужа мёртвым на лесвічнай клетцы. Паліцэйскія выявілі ў памерлага раненне ў вобласці галавы.

Лабачоў, відаць, здзейсніў суіцыд. Жонка генерала распавяла, што ў мужа былі галаўныя болі і ён назіраўся ў бальніцы, пры гэтым дыягназ ёй не вядомы. Сваякі памерлага паведамілі, што той займаў у іх грошы «пад выдуманымі падставамі» і ўзяў некалькі крэдытаў.

Лабачоў быў пенсіянерам ФСБ у званні генерал-маёра з 1999 года і лічыўся ветэранам ваеннай службы. Супрацоўнікі паліцыі знайшлі ў яго ў кватэры сейф з карабінам ОП-СКС, стрэльбу МЦ 21-12, сем нажоў, уключаючы ўзнагародны корцік. У Лабачова таксама выявілі магазін для пісталета ТТ і патроны да яго, дакументаў на валоданнем ім не было.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
1