Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Навукоўцы з Тэль-Авіўскага ўніверсітэта высветлілі, што калі сонца трапляе на чалавечую скуру, гэта спрыяе вырабу ў арганізме грэліну — рэчыва, якое яшчэ называюць гармонам голаду. У выніку чалавек спажывае больш ежы, піша The Times.

Даследчыкі праводзілі эксперымент, звязаны з ракам скуры, і ў рамках яго апраменьвалі ўльтрафіялетам мышэй-самцоў. У выніку ў арганізме жывёл падняўся ўзровень грэліну. Тады навукоўцы вывучылі даныя каля 3 тысяч людзей ва ўзросце ад 26 да 65 гадоў, якія расказвалі пра свой рацыён падчас нацыянальнага апытання, зробленага ізраільскім урадам.

Высветлілася, што ў перыяд паміж сакавіком і вераснем мужчыны спажывалі на 17% больш калорый, чым у іншыя сезоны. Прыбаўка склала каля 300 калорый на дзень. Выглядае, што гэты феномен не закранае жанчын, бо жаночы гармон эстраген блакуе ўплыў ультрафіялету на вытворчасць грэліну.

Каб гэта пацвердзіць, навукоўцы папрасілі 13 мужчын і 14 жанчын ва ўзросце 18-55 гадоў правесці 25 хвілін на вуліцы ў сонечны поўдзень, маючы на сябе майкі без рукавоў і шорты, а потым пацікавіліся, ці хочуць яны есці. Пасля знаходжання пад сонцам апетыт у мужчын вырас, жанчыны ж такіх змен не заўважылі.

Калі мужчыны пад уплывам сонца будуць есці больш і не пачнуць траціць больш энергіі, ультрафіялет дакладна выкліча ў іх прыбаўку ў вазе. Прыблізныя падлікі паказваюць, што кожныя 100 лішніх калорый на дзень за летнія месяцы ператворацца ў дадатковыя 2,5 кілаграма. Некалькі дзён абжорства ў адпачынку не прывядуць да катастрофы, але ж важна, каб час, калі вы пераядаеце і не займаецеся фізічнай нагрузкай, не перавышаў 7-10 дзён.

Пакутуеце ад спёкі? Глядзіце, як ёй даюць рады арабы

Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
2