Па версіі абвінавачання, Аляксяеўскі з чэрвеня 2020-га па верасень 2021 года «размясціў у розных агульнадаступных групах у «Вконтакте» каментарыі, накіраваныя на стварэнне ў аўдыторыі лжывага ўяўлення пра нелегітымнасць дзеянняў праваахоўнага блока пры выкананні службовых абавязкаў, узбуджэнне нянавісці, сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі».

Ён жа ў названай сацсетцы нібыта публічна абразіў Лукашэнку і іншых прадстаўнікоў улады. Усе гэтыя каментарыі былі пакінутыя пасля гібелі падчас перастрэлкі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зэльцэра.

Падчас папярэдняга следства і на судовым пасяджэнні Алексяеўскі вінаватым сябе не прызнаў.

У чэрвені 2022 года сілавікі ўнеслі Сяргея Аляксяеўскага ў «спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Уключэнне ў гэты спіс паводле зусім адвольнага прынцыпу — дадатковы элемент здзеку з палітзняволеных у вязніцах. Цяпер у гэтым спісе — 137 беларусаў, ніводзін з якіх да рэальнай тэрарыстычнай дзейнасці не мае дачынення.

Чытайце таксама:

Беларусы — чэмпіёны свету па колькасці тэрарыстаў, згодна з КДБ. Паглядзелі, за што туды запісваюць

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8