«Свабода, радзіма, каханне» — бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш «25 сакавіка», і духапад’ёмная «Свабода», і рыфавая «Ты і я», і больш складаны сэнсава «Мадагаскар». Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба — гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі «Ты дзе» і «Лепш разам» — хоць апошняя і больш простая, але яна дадае яшчэ адну краску ў adult поп-рок Вайцюшкевіча.

У апошнім трэку музыка, лічы, перадае прывітанне Depeсhe Mode — песня «Калі мяне не стане». Але развітвацца беларускаму музыку і аўтару, на наш погляд, яшчэ рана.

Слухаць новы рэліз «Вецер» можна тут.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0