Жыхара Віцебска Алега Яфрэменку асудзілі па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што на акцыі ён зрабіў падсечку міліцыянту.

9 снежня 2020 суд прызначыў Алегу 4,5 года калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію №15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. 

Цяпер стала вядома, што ў магілёўскай турме супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд над Алегам адбудзецца 26 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».

Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99-А, Алег Віктаравіч Яфрэменка.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
1