Цяпер ездзіць у Беларусь за тытунёвымі вырабамі і алкаголем для асабістага карыстання латышам можна не часцей чым 1 раз на 30 дзён. Раней рэзідэнты Латвіі маглі адпраўляцца ў такую паездку раз на тыдзень.

Змяніліся і абмежаванні па колькасці дазволеных да ўвозу тытунёвых вырабаў. Так, з 20 ліпеня грамадзяне Латвіі могуць прывозіць з Беларусі без выплаты мытнай пошліны да 40 цыгарэт, або 20 цыгарыл, або 10 цыгар, або 50 лістоў курыльнага тытуню. З алкаголю можна прывезці да 4 літраў няпеністага віна мацункам менш за 22% або 16 літраў піва.

Везці моцны алкаголь або паліва з Беларусі ўвогуле забаронена, бо гэтыя тавары — падсанкцыйныя.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0