Фота: CHAMPION NEWS

Фота: CHAMPION NEWS

Олівер пазнаёміўся з Скарлет Д’ю, студэнткай медыцынскага факультэта Манчэстэрскага ўніверсітэта, у 2019 годзе праз Tinder. Спачатку паміж ім і дзяўчынай завязалася сяброўства, але праз некалькі месяцаў перапіскі яна пачала заўважаць, што паводзіны Олівера робяцца ўсё больш нестабільнымі, і спыніла камунікацыю з ім, піша The Times.

Згодна з данымі суда, пасля гэтага кроку дзяўчыны Мілз-Нанін пачаў яе пераследваць. Ён стварыў асобныя акаўнты ў сацсетках, дзякуючы якім мог звязвацца з Скарлет і быць падпісаным на яе сяброў і сваякоў.

У нейкі момант ён пагадзіўся спыніць свае заляцанні, але замест гэтага напісаў ліст сумнеўнага зместу ва ўніверсітэт Скарлет. У лісце Олівер абвінаваціў былую сяброўку ў тым, што яна нібыта пераследуе яго, і папрасіў кіраўніцтва ўніверсітэта выключыць дзяўчыну з яго. Ён сцвярджаў, што мае судовы загад, які забараняе Скарлет яго дапякаць, але паколькі яна вучыцца ў Манчэстэры, яму нібыта страшна выходзіць з дома.

У адказ Скарлет падала грамадзянскі пазоў супраць хлопца. Суддзя прысудзіла яму шэсць месяцаў умоўнага турэмнага тэрміну за тое, што Олівер парушыў абавязацельства спыніць кантакт з дзяўчынай. Таксама Мілз-Нанін павінен выплаціць былой сяброўцы 36 тысяч даляраў у кошт маральнай шкоды і амаль 118 тысяч даляраў, каб пакрыць судовыя выдаткі Скарлет.

Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання

«Самы інтымны ўчынак у сямейным жыцці — купіць радыску». Мужчыны разважаюць пра каханне, рамантыку і беларускіх жанчын

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1