Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні пакуль яшчэ не прынята.

«Праца над законапраектам працягваецца, дыскусіі яшчэ будуць, але кірунак вызначаны», — піша Верашчук.

Абмеркаванне гэтага пытання віцэ-прэм'ерка апісала так: «Пытанне не столькі юрыдычнае, колькі палітычнае. З аднаго боку пашпарт акупанта дапамагае простаму чалавеку выжыць падчас часовай акупацыі. З іншага боку — як гэта растлумачыць нашым грамадзянам, якія стаяць насмерць за нас усіх на перадавой?»

«Можна доўга і складана дыскутаваць на тэму юрыдычных тонкасцяў, правоў чалавека і неабходнасці выжываць у акупацыі. Але не будзем забывацца: на чырвоным расійскім пашпарце шмат украінскай крыві — вайскоўцаў і цывільных, жанчын і дзяцей», — дадала Верашчук.

У абмеркаваннях пад пастом віцэ-прэм'еркі пераважная большасць каментароў — усе яны напісаныя па-ўкраінску і з патрыятычных пазіцый — скіраваныя супраць такога намеру ўрада.

Людзі звяртаюць увагу на тое, што многія людзі маглі застацца пад акупацыяй толькі таму, што не мелі іншага выбару, расійскія пашпарты ім могуць навязвацца сілай, а іх прыняцце можа быць адзінай магчымасцю для выжывання і ператрывання.

Урэшце, выказваюць каментатары непакой, прыняцце такога закона можа мець вынікам тое, што насельніцтва, пастаўленае фактычна ў сітуацыю паміж молатам і кавадлам і змушанае падпарадкавацца ціску з боку акупантаў, стане проста баяцца вяртання ўкраінскай улады. І гэта акурат тое, чаго вельмі хацелі б расіяне.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1