Удзел у мерапрыемстве бяруць спецыялісты клінічных устаноў — Мінскай абласной бальніцы, дзіцячай абласной, Мінскай абласной радзільні, Мінскага абласнога цэнтра «Псіхіятрыя — наркалогія», навучэнцы і выкладчыкі Барысаўскага, Маладзечанскага і Слуцкага медкаледжаў, валанцёры абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Наведвальнікі могуць паўдзельнічаць у майстар-класах устаноў аховы здароўя, пазнаёміцца з прадукцыяй фармвытворцаў, атрымаць кансультацыю па вядзенні здаровага ладу жыцця, прайсці навучанне па аказанні першай меддапамогі і т. д, паведамляляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

У тым, што такая выстава праводзіцца не ў населеных пунктах, дзе людзям зручна звяртацца па кансультацыі, а ў голым полі каля Кургана Славы, праглядаецца ідэалагічны падтэкст.

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0