Праз два гады яна вырашыла прыехаць у Беларусь да сяброўкі, дзе і была затрымана.

Сілавікі апублікавалі відэа, дзе яна «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці руху транспарту — тыповае апраўданне лукашыстаў для незаконнага палітычнага пераследу.

Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта Кацярына Глінская. Яна была затрыманая разам з сястрой Юліяй некалькі дзён таму ў Мінску. Затрыманне рабіў ГУБАЗіК, дзяўчат схапілі, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. Затым у кватэры зрабілі ператрус.

Вядома, што Кацярына праходзіць фігурантам па крымінальнай справе. Яе ж сястры Юліі суд у чацвер, паводле непацверджанай інфармацыі, прызначыў 15 сутак арышту — пакуль незразумела за што.

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
54