«Гэта сведчыць толькі пра адно: што б ні казала і абяцала Расія, яна будзе знаходзіць шляхі, як гэта не выконваць. Геапалітычна, зброяй, крывава ці не, але ў яе ёсць некалькі вектараў, якімі яна заўсёды дзейнічае», — сказаў Зяленскі ў Кіеве на сустрэчы з дэлегацыяй Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Таксама прэзідэнт Украіны падзякаваў ЗША за абвешчаны нядаўна пакет дапамогі ў галіне бяспекі і падкрэсліў, што краіне асабліва патрэбны пускавыя ўстаноўкі HIMARS, снарады і беспілотныя лятальныя апараты.

Зяленскі праінфармаваў дэлегацыю Палаты прадстаўнікоў пра работу па пасляваенным аднаўленні Украіны, першым этапам якой з'яўляецца рэалізацыя Fast Recovery Plan — плана хуткага аднаўлення разбуранай жыллёвай, адукацыйнай, медыцынскай інфраструктуры.

«Звяртаемся да нашых партнёраў, у тым ліку Злучаных Штатаў, з прапановай ужо зараз прыняць актыўны ўдзел у выкананні гэтага амбіцыйнага, але вельмі важнага праекта», — цытуе прэзідэнта Украіны яго прэс-служба.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3