Украінцы наводзяцца на мясцовасці з дапамогай дрона. Фота: Associated Press.

Украінцы наводзяцца на мясцовасці з дапамогай дрона. Фота: Associated Press.

Днямі стала вядома, што ЗША вышле яшчэ 560 апаратаў — а гэта значыць, што ўкраінцы паказалі, што яны ўмеюць імі карыстацца і яны карысныя ў баі.

Пентагон першапачаткова сцвярджаў, што Phoenix Ghost быў распрацаваны для Украіны пасля ўварвання Расіі, але прэс-сакратар Пентагона Джэк Кірбі удакладніў тэрміны распрацоўкі, заявіўшы, што Phoenix Ghost быў створаны да ўварвання і быў «распрацаваны, каб цалкам адпавядаць патрабаванням украінцаў на Данбасе», піша popsci.com.

Як паведамляе Breaking Defense, Phoenix Ghost — гэта дрон-камікадзэ (званы таксама баражыруючым боепрыпасам), падобны на Switchblade, які ўжо знаходзіцца на ўзбраенні Украіны.

Пра ўласна Phoenix Ghost вядома няшмат. Пентагон сказаў, што кіраванне ім будзе такім жа, як у Switchblade ці іншай беспілотнай сістэмы такога кшталту. Кірбі сказаў прэсе, што Phoenix Ghost адрозніваецца па магчымасцях ад Switchblade, хоць і падобны з ім па сферы ўжывання.

Член праўлення Aevex Aerospace і дэкан Інстытута аэракасмічных даследаванняў Мітчэла Дэвід Дэптула расказаў, што дрон эфектыўны супраць сярэднебраніраваных наземных цэляў, можа ўзлятаць вертыкальна і знаходзіцца ў палёце больш за шэсць гадзін, а таксама можа прымяняцца ноччу, дзякуючы інфрачырвоным датчыкам, піша Politico. Сам боепрыпас кампактны і змяшчаецца ў заплечнік.

Switchblade выстрэльваюць са ствалоў у паветра, а пасля наводзяць на цэлі са станцыі дыстанцыйнага кіравання. Гэта дазваляе ім лётаць і трапляць па цэлях, як звычайным снарадам, але яны нашмат больш манеўраныя.

Гэта, а таксама здольнасць лётаць даўжэй, чым Switchblades, можа зрабіць Phoenix Ghost вельмі карысным у тых контрнаступальных аперацыях, якія цяпер праводзяць ўкраінскія вайскоўцы.

Клас
92
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2