Больш за тое, Газманаў выступаў перад беларускімі сілавікамі ў цішотцы з літарай «V» — гэта адзін з сімвалаў расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Тэхніка менавіта з гэтай літарай уваходзіла з тэрыторыі Беларусі.

З лютага сілавікі затрымліваюць людзей, якія выказваюцца супраць вайны, асабліва жорстка, са стралянінай, — затрымлівалі рэйкавых партызан, якія спынялі эшэлоны з расійскай зброяй.

Акрамя расійскай «зоркі», у турзлёце бралі ўдзел чыноўнікі і прапагандысты, а з цырку-шапіто прыцягнулі жывога слана.

Клас
6
Панылы сорам
99
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
44