Па словах Юрыя Супрановіча, працы па ўзвядзенні тунэляў на ўчастку трэцяй лініі метро цалкам выкананыя. Што тычыцца новых станцый, то «Аэрадромная» гатовая на 86%, «Немаршанскі Сад» — на 55%, «Слуцкі Гасцінец» — на 20%.
Раней паведамлялася, што станцыі будуць уведзеныя ў сярэдзіне 2023 года.
Таксама Юрый Супрановіч дадаў, што з увядзеннем у строй новых станцый будзе скарэктаваная наземная сетка транспарту ў гэтым раёне.
«Паколькі нерацыянальна дубляваць лінію метро, інтэрвалы руху [наземнага транспарту] будуць скарэктаваныя, несумненна з'явяцца дадатковыя маршруты грамадскага транспарту, якія будуць ісці да новых станцый», — сказаў ён.
Першыя чатыры станцыі новай лініі метро ў Мінску, ад «Кавальскай Слабады» да «Юбілейнай плошчы», адкрылі ў лістападзе 2020 года.





