Пра гэта Лукашэнка заявіў на сустрэчы з начальнікам інспекцыі Юрыем Церцелем.
«Інспекцыя — адносна ваенізаванае фармаванне. Вайсковага чалавека туды накіроўваючы, я меркаваў, што гэты складнік будзе ўзмоцнены», — сказаў ён.
«Рабят трэба вучыць. Гэта ж не проста ўзяў вінтоўку і пайшоў на фронт. Людзей трэба вучыць, — падкрэсліў Лукашэнка. — Гэта не таму што надзвычайшчына нейкая, але ўсе мы мужыкі, мы павінны быць да гэтага гатовыя. Ну, а табе трэба навучыцца кіраваць гэтым войскам. Калі, я кажу, раптам, не дай бог. Але вучэнні праводзіць трэба. Трэба, каб былі падрыхтаваныя людзі. Гэта зноў вопыт Украіны, калі спахапіліся і пачалі хапаць непадрыхтаваных людзей (там краіну развалілі яшчэ да пачатку гэтай аперацыі) — і на фронт».
Раней для барацьбы з унутранымі і знешнімі ворагамі рэжыму сабраліся прыцягваць ратавальнікаў.





