«Гэта мама і сястра каліноўца Васіля Парфянкова, які нядаўна загінуў ва Украіне. Суд над імі праходзіў вельмі цяжка — мы чулі, як іх судзілі праз Скайп. Па іх прыехалі шэсць ці восем чалавек у поўным абмундзіраванні, правялі вобшук. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымліваў. Там жанчыны досыць малюсенькія, маці Васіля ў шаноўным узросце, ёй, здаецца, 67 гадоў, як яны маглі напасці? На судзе яны плакалі і гаварылі, каб яны не шылі ім тое, чаго не было насамрэч. Мама Васіля казала, што гатовая адсядзець, але за справу, а не за гэта… Да іх стабільна прыходзілі з вобшукамі, як я зразумела, кожныя паўгода. У нас ва ўсіх ком у горле быў. Было складана слухаць гэты суд, вельмі складана», — кажа жанчына.

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, удзельнічаў у Плошчы-2010. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі, але праз некаторы час памілаваны Лукашэнкам. З'ехаў ва Украіну. У 2014 годзе ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў грамадзянства, служыў у арміі. 

У красавіку ў тэлеграм-канале, падкантрольным Міністэрству ўнутраных спраў Беларусі, з'явілася відэа, у якім маці Васіля Парфянкова абвінавачвае сына ў падтрымцы Украіны і кажа, што яна ім пагарджае за яго пазіцыю. 

Жанчыне на відэа відавочна фізічна цяжка гаварыць.

Відэа было знятае на фоне літары Z — сімвала расійскай агрэсіі.

У канцы чэрвеня Парфянкоў загінуў. Яму было 38 гадоў.

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
41
Абуральна
114