Галіна Дзербыш

Галіна Дзербыш

Па інфармацыі «Нашай Нівы», прычынай стала яе адмова праходзіць «рамку»: перад пасяджэннямі абвінавачаных прымушаюць раздзявацца і праходзіць праз сканер.

Раней абвінавачаныя ўжо абураліся прымусамі супрацоўнікаў турмы праходзіць прыніжальны дагляд. Інваліда Уладзіміра Гундара прыносілі на працэс проста ў трусах — ён адмаўляўся апранацца, бо суд не рэагаваў на скаргі наконт дагляду. Пасля Гундара адпраўлялі ў карцар, дзе ён абвяшчаў галадоўку.

Цяпер карцарам пакаралі пенсіянерку Галіну Дзербыш — таксама за пратэст супраць «рамкі» і прымусовага раздзявання. Жанчына хварэе на анкалогію, раней яна скардзілася, што калі адмаўляецца раздзявацца перад сканерам, супрацоўніцы турмы сцягваюць з яе вопратку сілай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16