У маі занятых у эканоміцы было больш — 4 млн 212,8 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што толькі за месяц Беларусь пазбавілася 5,8 тыс. работнікаў. 

Скарачэнне занятасці працягваецца з сакавіка. І эканамісты бачаць тры асноўныя фактары, якія на гэта ўплываюць:

1. Дэмаграфічная праблема — змяншэнне колькасці грамадзян працаздольнага ўзросту, якое ў 2017—2022 гадах запавольвалася павышэннем пенсійнага ўзросту, але паскаралася кавід-пандэміяй.

2. Эканамічныя праблемы, якія не дазваляюць працаўладкавацца на прымальных для грамадзян умовах, з годным заробкам, а наймальнікам — даць грамадзянам такія ўмовы.

3. Працоўная эміграцыя як адказ на пагаршэнне эканамічных умоў і эміграцыя па сацыяльных і палітычных прычынах, а цяпер ужо і з-за рэзкага ўзмацнення санкцый, што перакрэсліла надзеі многіх на лепшыя часы.

І калі эканамічны і сацыяльна-палітычны фактары эміграцыі часовыя (людзі вернуцца), то фактар страты надзей на хуткія пазітыўныя перамены, да таго ж з перспектывай новай «жалезнай заслоны» з'яўляецца самым негатыўным. З-за гэтага краіну назаўжды пакідаюць найбольш актыўныя і амбіцыйныя маладыя людзі, адзначае «Экономическая газета».

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
0