Panzerhaubitze 2000

Panzerhaubitze 2000

Адзначаецца, што яшчэ 13 ліпеня віцэ-канцлер Германіі Роберт Габэк даў сваю згоду на продаж САУ, але гэтую інфармацыю сам KMW пацвердзіў толькі цяпер. Зварот адносна жадання купіць PzH 2000 Украіна накіравала яшчэ ў красавіку.

Па словах прадстаўніка KMW, агульны кошт кантракта на 100 самаходных артылерыйскіх установак для Украіны складае 1,7 мільярда еўра — гэта ў некалькі разоў больш, чым агульны кошт усёй дагэтуль дадзенай Германіяй зброі (600 мільёнаў еўра).

Чакаецца, што вытворчасць усіх САУ працягнецца некалькі гадоў, лічыць нямецкі вытворца. Ён адзначае, што працэс пачнецца неадкладна і, хоць будзе залежаць ад паставак неабходных матэрыялаў, усе яго нюансы ўжо былі ўзгодненыя з украінскім бокам.

Раней Украіна ўжо атрымала ад Германіі некалькі PzH 2000. Яны лічацца аднымі з самых сучасных самаходных артылерыйскіх установак у свеце, здольныя трапляць у цэлі на адлегласці да 40 кіламетраў і страляць з хуткасцю да 10 снарадаў за хвіліну.

Раней стала таксама вядома пра тое, што Германія перадала Украіне тры абяцаныя рэактыўныя сістэмы залпавага агню MARS-II і тры самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі Panzerhaubitze 2000.

У апошнія тыдні Берлін не раз крытыкавалі за павольныя пастаўкі зброі Украіне, у прыватнасці, праз так званую схему кругавога абмену. Нямецкія чыноўнікі самі прызнавалі праблемы з забеспячэннем. 

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0