Рэальныя пенсіі ў Беларусі зніжаюцца са снежня 2021 года. Гаворка ідзе пра параўнанне гэтых выплат да аналагічнага месяца папярэдняга года.

Канкрэтна ў чэрвені ў параўнанні з маем гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,1% да мая. Сярэдняя прызначаная чэрвеньская пенсія была на ўзроўні 550,4 рубля, як і месяцам раней.

Ва ўрадзе ў чэрвені назвалі асноўную ўмову, пры якой у Беларусі могуць павысіць пенсіі. Як заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, павелічэнне гэтых выплат залежыць ад росту заробкаў, а таксама ў цэлым сітуацыі ў эканоміцы.

Сітуацыя ж у эканоміцы не вельмі добрая. У Беларусі падае ВУП, а эканоміцы прагназуюць няпростыя часы.

Сёлета працоўныя пенсіі павышалі з 1 сакавіка. Аднак гэты рост з'ела разагнаная інфляцыя. У сакавіку кошты на тавары і платныя паслугі выраслі на 6,1% да папярэдняга месяца, у красавіку — на 1,6%, а ў траўні — на 0,7%.

Чарговае павышэнне працоўных пенсій прызначана на 1 жніўня.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
3