Яшчэ цэлы Антонаўскі мост у Херсоне

Яшчэ цэлы Антонаўскі мост у Херсоне

— Херсон знаходзіцца на правым беразе, і мы вядзем гаворку пра аператыўнае акружэнне групоўкі войскаў Расіі, то-бок гэта крыварожскі і херсонскі напрамкі. Гэта можна лічыць такім аператыўным акружэннем, таму што гэтыя два масты, дакладней, тры — адзін чыгуначны і два аўтамабільных, гэта адзіныя ланцужкі, па якіх можна ажыццяўляць усю лагістыку групоўкі расійскіх войскаў на правым беразе. З іх узяццем пад агнявы кантроль стала зразумела, што далейшае забеспячэнне гэтых войскаў расійскіх практычна немагчымае.

— Ва ўмовах, калі расійская армія губляе кантроль над стратэгічна важнымі лагістычнымі і транспартнымі шляхамі, ці можна сцвярджаць пра пачатак паспяховага контрнаступлення Узброеных сілаў Украіны на паўднёвым кірунку?

— У сучаснай вайне контрнаступленне — гэта паняцце даволі абстрактнае. Калі мы абяскроўліваем групоўку, пазбаўляем яе магчымасці забеспячэння боепрыпасамі, палівам, харчаваннем, асабовым складам, тэхнікай, то гэта параўнальна з такім, я б сказаў, камбінаваным контрнаступленнем. Войскі не могуць абараняцца, таму будуць вымушаныя адступаць або здавацца. Вось гэта і можна назваць сучасным контрнаступленнем. Не абавязкова гэта павінна быць атака ў лоб.

— У верасні Масква плануе правесці рэферэндум аб далучэнні да Расіі захопленых на поўдні Украіны тэрыторый. Ці зможа да гэтага часу ўкраінская армія вызваліць, у прыватнасці, Херсон?

— Усё будзе залежаць ад інтэнсіўнасці нанясення агнявога паражэння гэтым войскам. Калі групоўка будзе раставаць даволі хутка, мы будзем інтэнсіўна наносіць агнявыя ўдары, то, у прынцыпе, так. А з іншага боку, трэба разумець, што правядзенне рэферэндуму без спынення агню практычна немагчымае. Нават у Расіі нельга будзе легітымізаваць гэты рэферэндум, калі ён будзе праводзіцца падчас баявых дзеянняў. Вось менавіта таму Расія цяпер прадпрымае любыя намаганні для таго, каб прымусіць нас пайсці на спыненне агню.

— Расійскае камандаванне, паводле звестак брытанскай разведкі, сутыкнулася з дылемай: альбо забяспечыць наступленне сваіх войскаў у Данецкай вобласці, альбо ўзмацніць абарону на поўдні Украіны. На вашу думку, якім будзе іх рашэнне?

— Яны цяпер спрабуюць з Крыма выцягнуць усё, што ёсць там, з Бярдзянска, з Марыупаля таксама зняць усё, што ёсць, і хацелі гэта перакінуць у Херсон. Мы ударам па Антонаўскім мосце перашкодзілі гэтаму перакіданню. Але я думаю, што Расія будзе цягнуць два напрамкі. Яны не могуць пакінуць Данецкую вобласць, таму што гэта палітычная задача, пастаўленая Пуціным, і там яны будуць біцца столькі, колькі змогуць. Але ўзмацніць ніводзін з кірункаў яны практычна сёння не могуць, таму што нельга разарвацца і цягнуць два напрамкі адначасова.

Я думаю, у гэтым і будзе наша перавага, што яны будуць выконваць у першую чаргу палітычную задачу ў Данецкай вобласці і будуць нейкімі намаганнямі спрабаваць выканаць задачу па абароне Херсона.

Клас
63
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
5