Пра гэта паведамляе «Беларускі Гаюн».
У Чарнігаўскай вобласці зафіксаваны прылёт 9 ракет у лясны масіў.
Паведамляецца таксама пра ракетны ўдар па Вышгарадскім раёне Кіеўскай вобласці.
Ракетны ўдар быў нанесены ў Дзень хрышчэння Русі і ўкраінскай дзяржаўнасці, які адзначаецца 28 ліпеня.
Уладзімір Зяленскі адказаў на ракетны ўдар кароткай заявай: «Мы не здамося, не апусцім рук. Нас не застрашыць».