Фота тут і ніжэй: тг-канал «Спадчына»

Ад старой цаглянай пабудовы захавалі некалькі сцен і вокны з кратамі і спалучылі іх са шклянымі фасадамі. Месяц таму ў такім выглядзе запрацавала крама «Санта».

«Захаваліся даныя ад 1914 года, з якіх вынікае, што на той момант у казармах Граеўскай слабады дыслакаваліся падраздзяленні 38-й дывізіі ў складзе Варшаўскай ваеннай акругі, 19-ы інжынерна-сапёрны батальён, камандзір — Гаўрыіл Гаўрыілавіч Іваноў, і 149-ы Чарнаморскі полк пад камандаваннем палкоўніка Наркіса Іосіфавіча Альшэўскага. З пачаткам Першай сусветнай вайны падраздзяленні пайшлі на фронт. Падчас кайзераўскай акупацыі Брэст-Літоўска (1915-1918) у казармах быў уладкаваны тылавы шпіталь для вайскоўцаў. У перыяд міжваеннай Польшчы комплекс быў перайменаваны ў гонар нацыянальнага героя краіны, маршала Юзэфа Пілсудскага», — расказваў «Рэальнаму Брэсту» галоўны архітэктар праекта Андрэй Барташ.

На фасадзе захаваліся надпісы з рознымі датамі. Іх маглі пакінуць ваенныя, якія стаялі ў каравульнай службе.

А вось так праходзіла рэканструкцыя. Фота: realbrest.by

label.reaction.like
40
label.reaction.facepalm
2
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Клаўс / Адказаць
28.07.2022
Гэта не нова. Кепска, што туды Санта ўлез.
0
Ліс / Адказаць
28.07.2022
Файна, што так зрабілі. Праўда раю загугліць Fabryka Norblina w Warszawie. Памятаю, як там стаялі нейкія прамысловыя разваліны ста ці больш гадовай даўніны, але зараз тым выдатнае месца гарадскога адпачынку і акамуляцыі грошаў. НН, калі цікава разглядзіце варшаўскія кейсы Elektrownia lub Fabryka Norblina.
0
Не все поля правильно заполнены / Адказаць
28.07.2022
казарма...рашоткі...сімвалічна. а ўвогуле нядрэнна. спалучаецца з модным колерам графіт (цёмна шэрым)

сказала б я якія яшчэ казармы ў Брэсце можна ў гандлёвыя рады перарабіць... але нельга
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру