У канцы ліпеня 2022-га Кірыла знайшлі. Ён загінуў, напісала Наталля на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе «Зеркало».

Падрабязнасцяў таго, як знайшлі Кірыла, пакуль няма. Па інфармацыі «Зеркала», загінулага хлопца выявілі ў Смалявіцкім раёне. У Фэйсбуку маці Наталля напісала, што «ён на небе».

Нагадаем, Кірылу Кошкіну было 24 гады. У хлопца — аўтызм. Нягледзячы на гэта, ён змог атрымаць вышэйшую адукацыю (ён бібліёграф) і ўладкавацца ў таварыства інвалідаў. 30 лістапада Кірыл, як і належыць, адпрацаваў да 16.00, а затым павінен быў вярнуцца дадому. Але ў кватэры так і не з'явіўся. У гадзіну ночы маці патэлефанавала ў міліцыю.

Следчыя ўстанавілі: увечары 30 лістапада хлопец быў у раёне метро «Магілёўская». Апошні раз яго зафіксавала камера ў 19.00. Здарылася гэта на АЗС «Беларуснафта» на выездзе з Мінска. На гэтым дакладная інфармацыя пра месцазнаходжанне маладога чалавека абарвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
51
Абуральна
0