Эстонія ўзмацніла абмежаванні для беларусаў
Цяпер грамадзяне Беларусі, якія працуюць у Эстоніі, не змогуць атрымаць часовы дазвол на жыхарства і дазвол на кароткатэрміновае працаўладкаванне, калі ў іх няма законных падстаў для знаходжання ў краіне.
Напрыклад, калі іх шэнгенская віза выдадзеная любой іншай краінай, акрамя Эстоніі. Пра гэта паведамляе МЗС краіны.
Раней Эстонія прыпыніла выдачу віз С і D для грамадзян Беларусі праз вайну ва Украіне.
Іх выдавалі толькі па гуманітарных прычынах, а таксама асобам, якія атрымліваюць візы з мэтай працы ў сектары ІКТ.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ