Згодна з версіяй абвінавачвання, у лютым 2022 года з мабільнага тэлефона Аляксей Грыцкевіч «падрыхтаваў і размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце паведамленні, у якіх публічна абразіў кіраўніка дзяржавы». Ён жа ў сакавіку 2022 года ў тэлеграм-чаце апублікаваў відэапаведамленне, у якім заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да групы асоб, аб'яднаных па прыкметах нацыянальнай і сацыяльнай прыналежнасці.

Вядома, што Аляксея затрымалі 6 сакавіка — супрацоўнікі САХРа выламалі дзверы ў кватэру. 28 чэрвеня — месяц таму — КДБ унёс Грыцкевіча ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. 

На судзе Аляксей віну не прызнаў.

У выніку пракуратура Мінскай вобласці на падставе ч. 1 арт. 368 і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса запрасіла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд вынесла суддзя Алена Міснік.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5